Беларусі і Расіі хочуць аб'явіць паштовую блакаду

Беларусі і Расіі хочуць аб'явіць паштовую блакаду

Пошты Польшчы, Швецыі, Даніі, Фінляндыі і Аўстраліі хочуць спыніць дастаўку адпраўленняў у Расію і Беларусь. Яны ўжо падалі адпаведныя дакументы ў Сусветны паштовы саюз. Пра гэта паведамляе "Укрпошта", якая спыніла спалучэнне з РБ і РФ адразу з пачаткам вайны (атрыманыя адтуль пасылкі адправілі назад).

"Да паштовай блакады краін-агрэсараў таксама далучылася Латвійская пошта, якая ў сакавіку прыпыніла паштовыя грашовыя пераводы ў Расію і Беларусь", піша ukrposhta.ua.

У Кіеве спадзяюцца, што і пошты іншых краін далучацца да блакады. Укрпошта тлумачыць, чаму гэта важна: "З увядзеннем санкцый і выхадам кампаній з рынку Расіі пошта стала каналам увозу падсанкцыйных тавараў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі