Беларуская спявачка Pаlina выпусціла новы альбом
Palina
Беларуская спявачка Palina выпусціла новы альбом "Ні берагі, ні дна". У ім 10 песень. З іх дзве запісаныя на беларускай мове. Гэта песня Mafia — такая гітарна-электронная кампазіцыя на верш беларускага паэта Віктара Жыбуля — і "Саломкі", якая ўяўляе сабой спалучэнне электронікі з фолькам.
Pаlina кажа, што ў альбоме сабраныя песні пра розныя адчуванні і перыяды яе жыцця.
"Ёсць пра млявыя падлеткавыя драмы і тугу па іх. Ёсць пра бессэнсоўнасць, пра сваіх, пра дэсерт, пра саломку. Ёсць пра нейкія дробязі, якія раптам дапамагаюць трымацца і не страціць розум", — распавядае яна. Атрымалася "шмат гітар, труб, сірэн ды сцвярджальных выказванняў пра каханне". Асноўны пасыл новай пласцінкі спявачка сфармулявала так: жыць, вядома, вельмі складана, але яна ўдзячная за тое, што мае.
Альбом даступны на лічбавых пляцоўках – https://band.link/nibereganidna.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.