Беларускі гімнаст Ліхавіцкі трапіў у фінал мнагабор’я на Гульнях у Рыа

Беларускі гімнаст Ліхавіцкі трапіў у фінал мнагабор’я на Гульнях у Рыа

Беларус Андрэй Ліхавіцкі прабіўся ў фінал мнагабор’я па спартовай гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у Бразіліі. Ён адзін прадстаўнік нашай краіны ў мужчынскіх спаборніцтвах гімнастаў. У кваліфікацыі Ліхавіцкі набраў 86,765 бала і з 16-м вынікам увайшоў у лік 24 фіналістаў.

Найлепшы вынік у прадстаўніка Украіны Алега Вярняева — 91,964 бала.

Узнагароды ў гэтым відзе разыграюць 10 жніўня, а сёння пройдуць таксама кваліфікацыйныя выступы ў жанчын, дзе нашу краіну прадставіць натуралізаваная амерыканская гімнастка Кайлі Дыксан, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі