Беларускі пенсіянер кінуў у маўзалей Леніна бутэльку з фарбай

Беларускі пенсіянер кінуў у маўзалей Леніна бутэльку з фарбай

У Маскве на Краснай плошчы супрацоўнікі паліцыі затрымалі пажылога мужчыну. Ён кінуў у маўзалей Леніна паўлітровую бутэльку з зялёнай фарбай. Уваход у будынак з левага боку быў заліты фарбай.

Як паведамляе interfax.by, здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны ў нядзелю. Парушальнікам парадку апынуўся 78-гадовы ўраджэнец Беларусі, які жыве ў Маскве.

Пенсіянер адмовіўся патлумачыць супрацоўнікам паліцыі свой учынак. Ён запатрабаваў выклікаць журналістаў і прадстаўнікоў адміністрацыі расійскага прэзідэнта. Лекары хуткай дапамогі шпіталізавалі затрыманага ў псіхіятрычную лякарню Масквы.

Паведамляецца, што мужчына шмат гадоў судзіцца з кіруючай кампаніяй, якая адмаўляецца кампенсаваць яму выдаткі на ўстаноўку лічыльнікаў вады, а таксама высокі кошт жыллёва-камунальных паслуг.

Усе суды ён прайграў. Верагодна, гэта і падштурхнула яго да ўчынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі