Беларускія баскетбалісткі выйгралі ў каманды Японіі — 78:77

Беларускія баскетбалісткі выйгралі ў каманды Японіі — 78:77

Беларускія баскетбалісткі выйгралі ў каманды Японіі — 78:77 (14:25, 19:17, 22:23, 23:12). Гэта быў матч міжнароднага турніру памяці Сямёна Халіпскага, ён прайшоў у пятніцу ў Мінску. З-за траўмы не згуляла цэнтравая нашай зборнай Алена Леўчанка.

Беларускі прайгравалі японкам амаль увесь паядынак, разрыў дасягаў 15 ачкоў. І толькі на апошняй хвіліне Кацярына Сныціна дакладна выканала ўсе тры штрафныя кідкі і прынесла беларускай зборнай цяжкую перамогу.

У першым матчы на турніры беларуская зборная выйграла ў каманды Новай Зеландыі — 78:74. Лёс першага месца вырашыцца ў паядынку беларусак са зборнай Турцыі, якая разграміла каманды Новай Зеландыі (70:39) і Японіі (67:40).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі