Беларускія памежнікі забралі ў брэстаўчаніна сцягі Еўрасаюза

Беларускія памежнікі затрымалі брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду, які ехаў на аўтобусе Варшава-Мінск. Як паведамляе charter97.org, гэта адбылося падчас пашпартнага кантролю на беларускай мяжы каля 2-й гадзіны ночы.

Актывіста дагледзелі і знайшлі ў яго сем сцягоў Еўрасаюза. Памежнікі вырашылі забраць сцягі для "правядзення экспертызы". Самога Шарэнду вызвалілі праз некалькі гадзін пасля затрымання. Брэстаўчанін лічыць, што яго імя ўнеслі ў "чорны спіс" грамадскіх актывістаў, якіх рэгулярна даглядаюць пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Фота — luxfon.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі