Беларускія прадпрыемствы вінаватыя за энергарэсурсы 400 мільёнаў долараў

Беларускія прадпрыемствы вінаватыя за энергарэсурсы 400 мільёнаў долараў

Беларускія прадпрыемствы завінаваціліся аб’яднанню “Белэнерга” каля 400 мільёнаў долараў у эквіваленце. Гэта сума ўлічвае ўсю назапашаную завінавачанасць за цеплавую і электрычную энергію за папярэднія гады.

Як паведамляе БелаПАН са спасылка на “Белэнерга”, у першай палове года беларускім спажыўцам адпусіцлі энэргарэсурсаў на 44,16 трыльёна недэнамінаваных рублёў і ўзровень аплаты склаў 93%. З-за несвоечасовай аплаты сфармавалася запазычанасць прадпрыемстваў за энергерэсурсы ў 3,1 трыльёна рублёў. А з улікам ранейшых даўгоў завінавачаансць складала 8 трыльёнаў 20,1 мільярда рублёў.

Найгоршая сітуацыя на прадпрыемствах Мінпраму — там узровень аплаты складаў 67,9%. Найлепей плацяць гандлёвыя прадпрыемствы — 99%.

Апроч таго, у першай палове года назапашваліся даўгі прадпрыемстваў камунальнай формы ўласнасці ва ўсіх рэгіёнах. Найбольшыя даўгі у Мінскай вобласці (узровень аплаты 77,5%), найменшыя — у Мінску (99%).

У чэрвені назапашаную раней завінавачанасць удалося стабілізаваць: адпусцілі энергарэсурсаў на 6,29 трыльёна рублёў, атрымалі аплату амаль у 6,3 трыльёна. Але ж пры гэтым шэраг прадпрыемстваў працягвалі назапашваць даўгі.  

Дзеля зніжэння даўгавой нагрузкі прыпынілі дзеянне нормы аб выкарыстанні павышальнага каэфіцыенту 1,5 да тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію ў дачыненні спажыўцоў, якія не забяспечваюць своечасовую аплату энергерэсурсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі