Беларускія штангісты ўпершыню за апошнія 16 гадоў не заваявалі медалі ЧС
Беларускія штангісты ўпершыню за апошнія 16 гадоў не заваявалі медалі чэмпіянату свету ў двухбор'і (менавіта яно прадугледжана алімпійскай праграмай), піша "Прессбол". Ён прайшоў у Ташкенце. Беларусь была прадстаўлена толькі мужчынскай камандай. Эдуард Зязюлін (+109 кг) заняў чацвёртае месца, Аляксандр Венскель (102 кг) — сёмае, Пётр Асаёнак (96 кг) — 13-е, а ў Паўла Хадасевіча (89 кг) нулявая адзнака (з-за траўмы не выйшаў на другі рух).
Праўда, днямі было кур'ёзнае здарэнне, калі дзяржаўныя беларускія СМІ змясцілі памылковую навіну пра золата Венскеля, а пасля яе выдалялі — радасць была кароткай.
Папярэдні раз беларуская зборная засталася без медалёў на чэмпіянаце свету 2005 года ў Катары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.