Беларускіх цяжкаатлетаў дапусцілі да чэмпіянату свету, а расійскіх — не
Цяжкая атлетыка / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) дапусціла беларусаў да ўдзелу ў чэмпіянаце свету 2023 года, паведамляе "Прессбол".
12 беларускіх спартоўцаў змогуць удзельнічаць у турніры ў нейтральным статусе. Пры гэтым расійскія штангісты допуск на чэмпіянат не атрымалі ні ў якім статусе.
Сёлетні чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы пройдзе ў Эр-Рыядзе з 4 па 17 верасня. Гэта адборачны турнір да Алімпіяды-2024 у Парыжы.
Расійскія і беларускія спартоўцы трапілі пад міжнародныя санкцыі пасля пачатку шырокамаштабнай вайны, якую Расія развязала ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.