Беларусы былі затрыманыя, калі спрабавалі перашкодзіць Маршу роўнасці ў Варшаве

Марш роўнасці ў Варшаве

Марш роўнасці ў Варшаве / tvn24.pl

Беларусы былі затрыманыя, калі спрабавалі перашкодзіць Маршу роўнасці ў Варшаве. Пра гэта паведамляе былы палітвязень і беларускі добраахвотнік ва Украіне Ціхан Клюкач.

"Разам з палякамі яны выйшлі ў абарону традыцыйных каштоўнасцяў, у абарону нашай супольнай будучыні — будучыні Еўропы", — апісвае падзеі Клюкач. І дадае, што затрыманых можа быць шасцёра.

"Некалькі асобаў спрабавалі пратэставаць, але вельмі хутка былі ізаляваныя паліцыянтамі, якіх, трэба сказаць, тут дужа шмат", — расказвае рэпарцёр TVN24, які бачыў затрыманне.

Адзін з трох запланаваных на чэрвень Маршаў роўнасці праходзіць у Варшаве 15 чэрвеня. Шэсце пад патранатам прэзідэнта горада Рафала Тшаскоўскага ўжо скончанае, цяпер час для "афтэрпаці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі