Беларусы па ўсім свеце ладзяць акцыі салідарнасці супраць “бязвыбараў”

Мітынг беларускай дыяспары (у скверы Свабоднай Беларусі ў Беластоку), прысвечаны маючым адбыцца прэзідэнцкім выбарам у Беларусі, студзень 2025 года

Мітынг беларускай дыяспары (у скверы Свабоднай Беларусі ў Беластоку), прысвечаны маючым адбыцца прэзідэнцкім выбарам у Беларусі, студзень 2025 года / Artur Reszko / PAP

26 студзеня беларусы арганізуюць акцыі і мерапрыемствы, прысвечаныя пратэсту супраць так званых “бязвыбараў” — фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Падрабязны спіс падзей — па спасылцы.

Літва

Вільня
10:00–18:00, плошча Кудзіркі — агульная акцыя салідарнасці.

Клайпеда
16:00, Daukanto g.13-3 — сустрэча “Маленькі крок — таксама крок”.

Польшча

Варшава

Беласток
14:00, MediaPort (Sienkiewicza 44/2U) — кінапрагляд “Пад шэрым небам”.

Гданьск
13:00, Długi Targ 13 — акцыя “Лукашэнку ў шрэдар”.

Латвія

Рыга
12:00, Grēcinieku iela 30 — акцыя пратэсту супраць “бязвыбараў”.

Чэхія

Прага
14:00, Sádky 626/17, Praha 7 – Troja — акцыя супраць “прэзідэнцкіх выбараў”.

Аўстрыя

Клагенфурт
10:00, Neuer Platz, каля Lindwurm — акцыя “Лукашэнку ў шрэдар”.

Грац
13:00, Mariahilferstraße 28 — аналагічная акцыя.

Вена
13:00, Platz der Menschenrechte — акцыя пратэсту.

Швецыя

Стакгольм
19:00, Drottninggatan 33 — акцыя “Лукашэнку ў шрэдар”.

ЗША

Шарлот
18:00, Romare Bearden Park — пратэст супраць “бязвыбараў”.

Філадэльфія
15:00, LOVE Park — сустрэча Belarus Freedom.

Італія

Балонія
15:00, Piazza Nettuno — акцыя да “бязвыбараў”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі