Беларусы ў розных краінах Еўропы ўшаноўваюць памяць Алеся Пушкіна
У Вільні беларусы выйшлі да пасольства РБ / t.me/viasna96/
Беларусы ў розных краінах Еўропы ўшаноўваюць памяць Алеся Пушкіна, палітзняволенага мастака, які памёр у 57 гадоў. У Вільні людзі прыйшлі да пасольства РБ. Яны трымалі фотаздымкі Алеся Пушкіна, запалілі каля яго партрэта знічкі, паклалі кветкі. Акцыя прайшла і ў Берліне, дзе беларусы стварылі мемарыял памяці палітвязня. У Варшаве беларусы з партрэтамі памерлага палітвязня прыйшлі да пасольства Беларусі. Акцыя прайшла і ў Беластоку.
Пра смерць у "рэанімацыі пры невысветленых абставінах" Алеся Пушкіна ў аўторак паведаміла ў Facebook яго жонка Яніна Дэмух. 30 сакавіка 2022-га Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму за яго творчасць. Восенню мінулага года адміністрацыя калоніі вырашыла ўзмацніць пакаранне — на паўтара года Алеся Пушкіна перавялі ў турму № 1 у Гродне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.