Беларусы вывелі з расійскага акружэння ўкраінскае падраздзяленне

Беларускія і ўкраінскія байцы на фронце / t.me/BDK022/
Беларусы вывелі з расійскага акружэння ўкраінскае падраздзяленне. Пра гэтую аперацыю паведамляе Беларускі добраахвотніцкі корпус. Яна была праведзена ў снежні 2024-га на Купянскім напрамку.
Стралковае падраздзяленне было прыкамандзіравана да 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады (дэсантна-штурмавыя войскі). У выніку расійскага наступу яно апынулася ў поўным акружэнні. 45 дзён байцы трымалі кругавую абарону ў адной з вёсак. "Вывад герояў з акупаванага... украінскага сяла правялі нашыя выведнікі", — піша БДК.
Беларускі добраахвотніцкі корпус быў створаны ва Украіне ў канцы 2022 года. БДК удзельнічае ў штурмавых, дыверсійных аперацыях, але не пра ўсе з іх расказвае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.