Белавус: на канцэрт у Гродне прыйшлі 5 тысяч чалавек
Адзін з мінскіх арганізатараў Дня Волі ў Гродне Павел Белавус у каментары Еўрарадыё назваў колькасць людзей, якія прыйшлі на канцэрт у Каложскім парку.
Белавус: “Усё атрымалася. Усё, як трэба… Пляцоўка цалкам запоўненая. Па нашых падліках, ужо дакладна ёсць пяць тысяч чалавек… Нехта скептычна ставіўся, нехта баяўся. Але мы паказалі і людзі, якія прыйшлі сюды, пакажуць, што гэта не страшна, гэта класна. Нам трэба яднацца і быць разам”.
Белавус мяркуе, што калі б не трансляцыі ў інтэрнэце, удзельнікаў свята ў Гродне было б больш.