Годна і без затрыманняў: як у Гродне адзначылі Дзень Волі 2019

Годна і без затрыманняў: як у Гродне адзначылі Дзень Волі 2019

23 сакавіка ў Беларусі пачалося трохдзённае святкаванне Дня Волі 2019. Урачыстасці стартавалі ў Гродне — вялікім канцэртам у Каложскім парку. 24 сакавіка эстафету прымае Мінск, там канцэрт пройдзе ў Кіеўскім скверы. А 25 сакавіка, калі, уласна, і споўніцца 101 год са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, арганізаванага свята не будзе, беларусы будуць “адзначаць” па дамах ды па кавярнях.

Пасля таго, як мінскія ўлады адмовілі актывістам у вялікіх пляцоўках: стадыёне “Дынама”, Палацы спорту і плошчы Свабоды — канцэрт у Гродне стаў самай буйной акцыяй да сёлетняга Дня Волі. Мерапрыемства афіцыйна дазволенае. У Каложскім парку ўсталявалі вялікую сцэнц — свята мусіла атрымацца не менш жывым і багатым на актывацыі, чым планавалася ў Мінску.

Як у Гродне святкуюць Дзень Волі 2019? Тут онлайн Еўрарадыё з гарадскіх вуліц ды Каложскага парка:

Як святкавалі Дзень Волі ў 2018 годзе:

 

Сёлета актывісты збіраліся святкаваць Дзень Волі на стадыёне "Дынама". Але ўлады марудзілі з дазволам. А 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дапусціць святкавання на стадыёне, адрамантаваным адмыслова да ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Мінгарвыканкам адмовіў мінчукам яшчэ ў двух вялікіх пляцоўках. Таму, калі стала вядома, што ў Гродне Дзень Волі дазволілі адзначаць у Каложскім парку, у 10 хвілінах пешшу ад цэнтра горада, актывісты вырашылі перанесці святкаванне туды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі