Бельгія расследуе ўмяшанне Расіі ў еўрапейскія выбары

Выбары новага складу Еўрапарламента пройдуць у краінах ЕС 6-9 чэрвеня

Выбары новага складу Еўрапарламента пройдуць у краінах ЕС 6-9 чэрвеня / AFP

Прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр дэ Кроа аб'явіў пра пачатак рассследавання падазрэнняў аб умяшанні Расіі ў агульнаеўрапейскія выбары, прызначаныя на чэрвень 2024 года. Спецслужбы краіны пацвердзілі існаванне расійскай агентурнай сеткі, якая вядзе працу "ў некалькіх еўрапейскіх краінах" з мэтай падарваць еўрапейскую падтрымку Украіны, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Бельгійскі прэм'ер удакладніў, што спецслужбы краіны цесна супрацоўнічаюць з уладамі Чэхіі, дзе была раскрытая "дыверсійная аперацыя Масквы". Высветлілася, што членам Еўрапарламента прапаноўвалі грошы за распаўсюд расійскай прапаганды. А па звестках бельгійскіх спецслужбаў, некаторыя з дзейных дэпутатаў Еўрапарламента атрымлівалі за гэта грошы з РФ (пад падазрэннем парламентары з Бельгіі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Нідэрландаў і Польшчы).

"Па даных нашай выведкі, мэта Масквы гранічна ясная, — працягвае прэм'ер. — Яна складаецца ў тым, каб дапамагчы абраць у Еўрапарламент як мага больш прарасійскіх кандыдатаў і ўмацаваць у гэтым інстытуце нейкі прарасійскі наратыў".

Што да паслаблення еўрапейскай падтрымкі Украіны, то яно "гуляе на руку Расіі на полі бою". Мяркуецца, што менавіта гэта і было канчатковай мэтай умяшання Масквы ў перадвыбарчую кампанію.

"Гэта сур'ёзная пагроза, так што я прыняў меры, — кажа бельгійскі прэм'ер-міністр. — Мы павінны дзейнічаць, прычым як на нацыянальным узроўні, так і на ўзроўні ЕС". Ён пацвердзіў, што вылучаныя абвінавачванні будуць абмяркоўвацца на саміце лідараў краін Еўрасаюза, які павінен адбыцца на наступным тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі