Белстат закупіў 10 тысяч планшэтаў. Куды іх дзенуць пасля перапісу?

Sb.by
Sb.by

Сусветны банк выдаў Белстату грант для закупкі 3 тысяч планшэтаў агульным коштам у 1 мільён 105 тысяч 830 рублёў. Планшэты патрэбныя для перапісу насельніцтва. Сярэдняя цана дэвайса 368 рублёў. Электронныя таргі не праводзіліся, усёй працэдурай закупак кіраваў Сусветны банк.

Старшыня Белстата Іна Мядзведзева запэўніла Еўрарадыё, што тэндар быў і ў ім удзельнічала некалькі кампаній: "Мы не маем права называць гэтую інфармацыю. У рамках заканадаўства аб правядзенні працэдуры закупак мы інфармацыю даём толькі аб пераможцы. Удзельнічала не адна кампанія. Але пераможцу вывешваць — гэта наш абавязак".

Частка з гэтых планшэтаў застанецца ў Белстата, астатнія будуць выкарыстаны арганізацыямі, якія займаюцца нацыянальнай эканомікай.

Таксама да перапісу планавалася закупіць 6800 планшэтаў за 3 мільёны рублёў. Грошы на іх выдзелілі ПВТ і Беларуская калійная кампанія. Два тэндары на гэту суму не адбыліся, аднак планшэты Белстат купіў. Верагодней за ўсё, закупку правялі з адной крыніцы.

"Пасля перапісу 5100 планшэтаў перададуць у Мінадукацыі ў рамках праграмы падтрымкі ўстаноў адукацыі. Астатнія 1700 планшэтаў пойдуць на інфарматызацыю ўстаноў аховы здароўя", — расказала Еўрарадыё старшыня Белстата Іна Мядзведзева.

Усяго для перапісу было закуплена 12 800 планшэтаў. Большасць з іх набытыя за кошт розных спонсараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі