У Шумілінскім раёне знайшлі медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва 1897 года
![У Шумілінскім раёне знайшлі медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва 1897 года](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_ae9d1ee995da8fdf4325849c003fcd38_456208.jpg.webp?itok=2b0j_qIV)
У Шумілінскім раёне знайшлі медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года, інфармуе БЕЛТА. На рарытэтную рэч натрапілі ў садзе падчас выкарчоўкі дрэваў. Узнагарода добра захавалася. Цяпер медаль у мясцовага калекцыянера Анатоля Красіцкага. Паводле яго слоў, наўрад ці ўдасца даведацца, хто ж быў уладальнікам узнагароды. Яе мог атрымаць альбо арганізатар перапісу, альбо перапісчык.
У калекцыі жыхара Шумілінскага раёна ёсць таксама значкі за ўдзел у перапісах насельніцтва 1989 і 2009 гадоў. Сімвалічна, што якраз у гэтыя дні ў Беларусі праходзіць чарговы перапіс насельніцтва.
![У Шумілінскім раёне знайшлі медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва 1897 года](/sites/default/files/paragraphs/image/000023ae9d1ee995da8fdf4325849c003fcd38377978.jpg)
![У Шумілінскім раёне знайшлі медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва 1897 года](/sites/default/files/paragraphs/image/0000231571831450366739big.jpg)
![У Шумілінскім раёне знайшлі медаль за ўдзел у перапісе насельніцтва 1897 года](/sites/default/files/paragraphs/image/000023ae9d1ee995da8fdf4325849c003fcd38112503.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.