Bloomberg: Deutsche Bank канфіскаваў 20 тон венесуэльскага золата

Bloomberg: Deutsche Bank канфіскаваў 20 тон венесуэльскага золата

Deutsche Bank канфіскаваў 20 тон венесуэльскага золата, інфармуе агенцтва Bloomberg. Прычынай такога рашэння называецца нявыплата плацяжоў па крэдыце ў памеры $750 млн., выдадзеным тры гады таму. Венесуэльскі ўрад тады ў якасці закладу пакінуў згаданае золата. Deutsche Bank спыніў дзеянне крэдытнай дамовы, разлічанай да 2021 года. Аднак афіцыйных каментароў бакоў на гэты конт пакуль няма.

Як вядома, Венесуэла перажывае жахлівы сацыяльна-эканамічны крызіс. МВФ прагназуе ўзровень інфляцыі ў гэтай краіне ў 2019-2020 гадах на ўзроўні 10 мільёнаў адсоткаў! За апошнія гады больш за тры мільёны венесуэльцаў пакінулі радзіму ў пошуках лепшага жыцця. Таксама ў Венесуэле працягваецца не менш востры палітычны крызіс, працяглы час існуе двоеўладдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі