ЗША прызналі пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле Эдмунда Гансалеса

Эдмунда Гансалес

Эдмунда Гансалес / x.com/EdmundoGU

ЗША не прызналі перамогу Нікаласа Мадуры на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле. Вашынгтон заклікаў перадаць уладу прадстаўніку апазіцыі Эдмунда Гансалесу.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што пры апрацоўцы бюлетэняў і абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў былі дапушчаныя "сур'ёзныя памылкі", праз што вынікі галасавання не адлюстроўваюць "волю венесуэльскага народа". Як вядома, цэнтрвыбаркам паспяшаўся назваць пераможцам дзейнага прэзідэнта Мадуру, але дагэтуль не апублікаваныя афіцыйныя даныя па выніках падліку 100% галасоў. Адначасова з гэтым апазіцыя ў Венесуэле апублікавала больш за 80% бюлетэняў, атрыманых з выбарчых участкаў, і абвясціла пра перамогу свайго кандыдата Эдмунда Гансалеса. Гэта пацвярджаюць заявы незалежных назіральнікаў і вынікі экзіт-полаў, падкрэсліў Блінкен.

ЗША выступаюць за "мірны пераход улады ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам Венесуэлы".

Эдмунда Гансалесу 74 гады. Ён — дыпламат і палітолаг.

Нікаласу Мадуры 61 год. Ён займае пасаду прэзідэнта Венесуэлы з 2013 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі