Боб Дылан не прыедзе на ўручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Боб Дылан не прыедзе на ўручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Боб Дылан не прыедзе ў снежні ў Стакгольм на ўручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У паэта і музыкі ўзніклі нейкія пільныя справы, паведамляе "Бі-Бі-Сі" са спасылкай на Шведскую акадэмію. Адзначаецца, што ў лісце Дылан напісаў, што вельмі хацеў бы прысутнічаць на цырымоніі, але ў яго не атрымліваецца, паколькі існуюць пэўныя дамоўленасці, зробленыя раней. "Ён зноў падкрэсліў, што лічыць прысуджэнне яму прэміі вялікі гонарам і што хацеў бы атрымаць яе асабіста", — гаворыцца ў заяве Шведскай акадэміі.

Каб атрымаць прэмію, музыку трэба будзе прыехаць у Стакгольм на працягу паўгода пачынаючы з 10 снежня і прачытаць лекцыю — гэта з'яўляецца адзінай умовай акадэміі. "Рашэнне лаўрэата не прыязджаць — рэдкасць, але не выключэнне", — заявілі ў Шведскай акадэміі.

Музыка стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў сярэдзіне кастрычніка. У сваім рашэнні Шведская акадэмія патлумачыла, што прэмія прысуджаная Дылану за "стварэнне новай паэтычнай мовы ў рамках вялікай амерыканскай песеннай традыцыі".

Першы час акадэмікам не ўдавалася звязацца з Дыланам. Праз два тыдні пасля прысуджэння ён патэлефанаваў у Шведскую акадэмію і паведаміў, што прэмію прыме, але не ведае, ці зможа прыехаць у Стакгольм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі