Брэсцкая вобласць зняла забарону на вываз тавараў у Польшчу без ліміту
Соль на паліцы беларускай крамы
Брэсцкая вобласць зняла забарону на вываз фізічнымі асобамі тавараў харчавання для асабістага спажывання ў Польшчу, паведамляе Нацыянальны прававы партал. Рашэнне, прынятае 28 сакавіка Брэсцкім аблвыканкамам, дзейнічае да канца года.
Абмежаванні былі ўведзены ў снежні 2022 года ў адказ на дзеянні "недружалюбных краін". Каб "абараніць унутраны рынак" улады забаранілі вываз з Беларусі асобных відаў харчовых тавараў. Напрыклад, больш за 2 кілаграмы пшанічнай мукі, больш за 1 кілаграм цукру ці больш за тры бляшанкі кансерваў.
Але напрыканцы студзеня вываз прадуктаў у Літву і Польшчу звыш устаноўленых ЕАЭС нормаў дазволіла Гродзенская вобласць, пасля — Віцебская, зняла абмежаванні на вываз "забаронкі" ў Латвію.
Прапаганда рапартуе пра тое, як грамадзяне Літвы па бязвізу штурмуюць беларускую мяжу, каб закупіцца таннымі і якаснымі беларускімі таварамі. Цяпер на БТ раскажуць і пра палякаў, якія прыязджаюць за соллю ў крамы Брэста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.