Брэсцкія камунальнікі патлумачылі, чаму не спраўляюцца з вывазам смецця

Перапоўненыя смеццевыя кантэйнеры ў Брэсцкім раёне

Перапоўненыя смеццевыя кантэйнеры ў Брэсцкім раёне / onlinebrest.by

Брэсцкія камунальнікі адрэагавалі на скаргі мясцовых жыхароў пра перапоўненыя пляцоўкі для смецця. Публікацыі на гэтую тэму раз-пораз з'яўляюцца гэтым летам у сацсетках.  

Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод у сувязі з гэтым вырашыў праінфармаваць, што праблема не на іх баку. Вырасла колькасць адходаў. "Колькасць адходаў у гэты перыяд перавысіла пікавае значэнне ўтварэння за месяц, асабліва ў прыватным сектары і садовых таварыствах. Нароўні з бытавымі адходамі жыхары выносяць і сезонныя адходы са сваіх прысядзібных участкаў", — гаворыцца ў заяве прадпрыемства.

Камунальнікі адзначаюць, што вымушаныя вывозіць больш смецця, чым гэта прадугледжана "акрэсленымі сярэднямесячнымі нормамі ўтварэння адходаў". Прычым гаворка ідзе пра перавышэнне аб'ёмаў смецця "ў разы". Машыны, якія вывозяць смецце, хутка запаўняюцца і раней за тэрмін вымушаныя ехаць разгружацца. У выніку ссоўваецца графік забірання адходаў з іншых адрасоў.

Камунальнікі запэўніваюць: калі смецце не было вывезенае ў прызначаны дзень, яно будзе прыбранае найбліжэйшым часам. На прадпрыемстве просяць"з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і захоўваць спакой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі