У Беларусі пабудуюць смеццеперапрацоўчы завод. На Мінск паляціць свінец?

Пытанне у тым, як будуць перапрацоўваць смецце

Пытанне у тым, як будуць перапрацоўваць смецце / Еўрарадыё

— Найгоршы варыянт — гэта завод, які робіць пялеты, і кацельня, якая спальвае іх проста на месцы. У нас — менавіта ён.

Так рэагуе на навіну пра будаўніцтва беларускага смеццеперапрацоўчага завода навуковец-хімік Сяргей Бесараб спецыяліст па радыяцыйнай і хімічнай бяспецы.

Як паведамляе старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, прадпрыемства з'явіцца побач з палігонам цвёрдых камунальных адкідаў "Трасцянецкі", на ўскраіне сталіцы. Будаўнічыя работы запланаваныя ўжо на гэтую вясну і будуць ісці ўвесь год.

Смеццеперапрацоўчы завод гэта, вядома, не смеццяспальвальны, і на першы погляд навіна можа здацца нават пазітыўнай. Але ці ўсё так бясхмарна, улічваючы, што на тэрыторыі прадпрыемства запланаваная кацельня і комплекс па вытворчасці RDF-паліва?

В Беларуси построят мусороперерабатывающий завод. На Минск полетит свинец?
Навуковец-хімік Сяргей Бесараб / асабісты архіў

У інтэрв'ю Еўрарадыё Сяргей Бесараб падрабязна тлумачыць, да чаго можна рыхтавацца:

RDF-паліва — гэта паліва, якое вырабляюць на аснове да нейкай ступені адсартаванага і перапрацаванага смецця. Гэта значыць, са звычайнай масы цвёрдых камунальных адкідаў выдаляюць арганічныя, якія ідуць у кампост. Прыбіраюць і запатрабаваныя пластыкі, метал, шкло, можа, яшчэ кераміку. Тое, што застаецца і не ідэнтыфікаванае, — здрабняюць і прэсуюць ў пялеты. Потым іх, мяркуючы з усяго, будуць спальваць на звычайнай кацельні для атрымання цеплавой энергіі.

 

— Чаму небяспечна спальваць пялеты са смецця ў звычайных кацельнях?

— Наогул RDF-паліва рэкамендаванае да выкарыстання на цэментных заводах або прадпрыемствах металургіі, дзе іх спальваюць пры вельмі высокіх тэмпературах, — адказвае навуковец. — Нягледзячы на тое, што Еўрапейская камісія рэкамендуе цалкам адмовіцца ад запуску смеццяспальвальных заводаў і сканцэнтравацца на сартаванні смецця, у Еўропе такія прадпрыемствы ўсё яшчэ працуюць. На іх таксама сартуюць смецце, але не вырабляюць пялеты, а проста спальваюць. Пры гэтым асноўнае абсталяванне на такіх заводах — гэта розныя ачышчальныя збудаванні, пылаўлоўнікі, аэразолі-дымы і фільтры, якія захопліваюць пыл і не дазваляюць яму выходзіць у навакольнае асяроддзе.

У выпадку смеццесартавальнага завода ў Беларусі пялеты будуць не толькі паліць у звычайнай кацельні, але яшчэ і рабіць гэта без нейкіх відавочных звышвыдаткаў на ачышчальныя збудаванні. Прынамсі ў навіне пра будаўніцтва завода інфармацыі пра іх я не ўбачыў, як і не ўбачыў згадкі збудаванняў, якія будуць правяраць гэтае смецце на небяспечныя прадметы. Я маю на ўвазе, напрыклад, прадметы з іртуццю, акумулятары і батарэйкі.

В Беларуси построят мусороперерабатывающий завод. На Минск полетит свинец?
У адным з мінскіх двароў / Еўрарадыё
В Беларуси построят мусороперерабатывающий завод. На Минск полетит свинец?
Такія вось правілы / vtoroperator.by

Хоць нават у выпадку радыеактыўнасці кантроль, я амаль упэўнены ў гэтым, будзе тычыцца выключна павярхоўнага забруджвання. Г. зн., калі будзе спальвацца нейкая радыеактыўная драўніна, напрыклад, то звычайныя сістэмы кантролю радыяцыі яе не заўважаць.

У выніку ізатопы адправяцца ў паветра Мінска. Сюды ж можна аднесці і аб'екты, забруджаныя т. зв. альфа-выпраменьвальнымі ізатопамі. Іх складана кантраляваць нават у лабараторыі, не кажучы ўжо пра горы размаітага смецця.

Плюс застаюцца яшчэ цяжкія металы. Напрыклад, лідская "Лакафарба" ў сваёй прадукцыі выкарыстоўвае свінцовы пігмент. Хутчэй за ўсё, калі завод пабудуюць, розныя матэрыялы, пакрытыя такімі фарбамі, будуць трапляць у пялеты, пялеты — у кацельню (бо з гледзішча эканоміі іх наўрад ці павязуць на іншыя заводы), а свінец паляціць у атмасферу Мінска. Хоць з іншага боку, свінцу ў паветры здзіўляцца не даводзіцца, калі не менш небяспечны кадмій свабодна прадаецца разам з халвой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі