British American Tobacco аб'явіла пра продаж бізнесу ў Беларусі і Расіі

Кампанія "больш не будзе прысутнічаць у Расіі і Беларусі" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Кампанія "больш не будзе прысутнічаць у Расіі і Беларусі" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

British American Tobacco аб'явіла пра продаж бізнесу ў Беларусі і Расіі. Пакупніком актываў стане кансорцыум на чале з былым топ-менеджментам BAT Russia. Сума здзелкі не называецца. Яе плануецца здзейсніць на працягу наступнага месяца. Прадпрыемствы будуць працаваць пад назвай ITMS Group.

У заяве адзначаецца, што British American Tobacco "больш не будзе прысутнічаць у Расіі і Беларусі і не будзе атрымліваць ніякага фінансавага прыбытку ад продажаў на гэтых рынках".

Брытанская транснацыянальная кампанія, відавочна, сыходзіць з-за заходніх санкцый, уведзеных супраць РБ і РФ пасля нападу Расіі на Украіну. Санкцыі ЕС, Вялікабрытаніі і ЗША сталі праблемай для British American Tobacco ў Беларусі яшчэ ў 2021-м. Яна тады аб'явіла, што спыняе выраб цыгарэт пад сваімі брэндамі (Rothmans, Lucky Strike і Pall Mall) на гродзенскай тытунёвай фабрыцы "Нёман". У абгрунтаванні Мінфіна Злучаных Штатаў адзначалася, што "Нёман" — "галоўная крыніца нелегальных цыгарэт у Еўропе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі