Галоўчанка наракаў на "расслабленасць" некаторых партнёраў з Паўднёвай Амерыкі
Раман Галоўчанка (справа) спяшаецца
У Мінску незадаволены некаторымі краінамі Паўднёвай Амерыкі. Гэта вынікае са слоў прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі па выніках нарады, прысвечанай "міжнародным пытанням".
"Мы не кідаемся з боку ў бок. Выбралі курс, якім і рухаемся, — гаварыў Галоўчанка пра Паўднёвую Амерыку. — Магчыма, дзесьці працэсы ідуць не так хутка, як нам хацелася б. Хтосьці прывык жыць больш расслаблена і ставіцца больш спакойна да часовага фактару. У нас такой магчымасці няма. Нам трэба ўсё хутка. Таму расслабленасць нашых партнёраў будзем кампенсаваць нашай напорыстасцю і ў выніку выйдзем на шуканае".
Прэм'ер адзначыў важнасць Паўднёвай Амерыкі для РБ: "вялізны патэнцыйны рынак" і прыродныя выкапні. Таму стаіць задача "паступова замацоўвацца" і з кожным годам "павялічваць прысутнасць".
На нарадзе сваё незадавальненне сітуацыяй выказаў Аляксандр Лукашэнка, які паразважаў пра "ляноту" і "паўтурыстычныя паездкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.