Бубен, Нарушэвіч і Байсан выпусцілі альбом для гарадскіх вар'ятаў і ліміты

Бубен, Нарушэвіч і Байсан выпусцілі альбом для гарадскіх вар'ятаў і ліміты

Авангарднае трыа Buben Naruszewicz Baisan прадстаўляе дэбютны альбом "Bulbahuana". Музыкі кажуць, што рэліз арыентаваны на гарадскіх вар’ятаў, ліміту сярэдняй рукі і філфак: харш-лірыка спакусліва сплятаецца з імправізамі Нарушэвіча і электронікай Бубена.

"Гэта працяг нашага супрацоўніцтва з Уладам Бубенам, з якім мы выпусцілі два альбомы, а ў гэтым, трэцім, да нас далучыўся вядомы імправізатар Леанід Нарушэвіч, — кажа паэт Алесь Плотка, які выступае пад псеўданімам Байсан. — Гітара надала нам пэўнай навізны, і ўвогуле, прыйшоў трэці — стала весялей. Першыя два альбомы былі, магчыма, больш простымі па аранжыроўках, нам з Уладам стала гэта не вельмі цікава, таму вырашылі ўскладніць задачу".

У адрозненне ад сваіх папярэднікаў "Iamb'n'bass" i "Skweee Belarus" рэліз выкананы па-англійску і па-беларуску. 

"Гэта не тое, каб спадзяванне патрапіць на заходні рынак, Уэмблі не чакаем, а, хутчэй, знак падзякі людзям з-за мяжы, якія перыядычна пампавалі нашы працы на незразумелай ім мове, яшчэ і з вершамі", — працягвае Плотка.

Калектыў, які дазваляе сабе люта імправізаваць на жывых выступах, запрашае ўсіх на прэзентацыю 18-га лютага ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі