Былы трэнер Азаранкі патлумачыў, чаму расстаўся з беларускай

Былы трэнер Азаранкі патлумачыў, чаму расстаўся з беларускай

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сама вырашыла расстацца са сваім бельгійскім трэнерам. Пра гэта Вім Фісэт распавёў перад стартам турніру ў Брысбене. 

Спецыяліст паведаміў, што ў верасні 2019 года падчас турніру ў Кітаі ў яго была размова з Азаранка. Спартоўка папрасіла час, каб абдумаць сваю будучыню. "Праз некалькі тыдняў яна затэлефанавала мне і сказала, што не зможа згуляць у студзені і не ўпэўненая, што зможа і пасля. Яна не хацела пазбаўляць мяне магчымасці [працаваць далей з Наомі Осакай] з-за няўпэўненасці, якая ў яе была", — перадае словы Фісэта партал TUT.by.

Цяпер бельгіец працуе ў камандзе чацвёртай ракеткі свету — японкі Наомі Осакі.

Як паведамлялася раней, Вікторыя Азаранка не можа выехаць за межы ЗША, бо ўдзельнічае ў судовым працэсе па апецы над сынам. Таму тэнісістка не стала заяўляцца сёлета на турнір Australian Open, які двойчы выйгравала (2012, 2013).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі