Былы ўдзельнік "Еўрабачання" ад Беларусі спяваў на канцэрце "матныя" прыпеўкі
Нечаканым рэпертуарам зацікавіў случакоў спявак Руслан Аляхно — артыст, які выступаў за Беларусь на "Еўрабачанні-2008" (не прайшоў у фінал). Выступ Аляхно адбыўся 16 лютага ў Слуцкім гарадскім доме культуры.
Як паведамляе kurjer.info, спявак выступіў не толькі з сур'ёзнымі песнямі. Адзін з гледачоў выклаў "матныя" прыпеўкі, якімі Аляхно пазабавіў глядацкую залу.
Нагадаем, артыст узнагароджаны ордэнам "За ўклад у развіццё культуры Расіі".