Чаму людзей раззлавалі смскі ад Мінгарвыканкама

Чаму людзей раззлавалі смскі ад Мінгарвыканкама

“Убедительно просим убрать снег около машиномест и во дворах. Горисполком”, — такія кароткія смскі вечарам 14 студзеня атрымала, відаць, большасць мінчан і нават некаторыя госці сталіцы. Атрымалі і пачалося. “Хоць ты ідзі назад засып тое, што ўчора прыбраў”, “навошта было з нумара 101 рассылку рабіць?”, “Ды хто іх ветлівасці вучыў”, — гэта толькі некаторыя з соцень (калі не тысяч) каментарыяў у сацсетках пра ўчынак Мінгарвыканкама.

Пад маім допісам у фэйсбуку пра “снежную” смску з дзясятак людзей прызналася, што жадання добраахвотна прыбіраць снег, бясплатна дапамагаючы такім чынам гарадскім уладам, значна паменела.

А справа ў тым, што неяк прасцей трэба з людзьмі, без словаў кшталту “убедительно”. Тым больш, што “убеждать” асабліва і не трэба было — прыбіралі самі, без усякіх смсак, дапамагалі, фоткі у сацсеткі посцілі і сабой ганарыліся. Небеспадстаўна. А тут “убедітельная” смска ад Мінгарвыканкама і ўсё кату пад хвост. Напісалі б неяк прыкладна “Просім дапамагчы прыбраць снег у дварах. Вялікі дзякуй!”, альбо “Праз вялікую колькасць снегу мы не спраўляемся з яго расчысткай. Дапамажыце, калі ласка. Ваш Мінгарвыканкам”. І эфект быў бы зусім іншы. А так нейкая фігня атрымалася, прабачце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі