Гарвыканкам зноў дасылае смс з пераканаўчай просьбай прыбраць снег
![Гарвыканкам зноў дасылае смс з пераканаўчай просьбай прыбраць снег](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/12565592_912354735516983_1192585663818220158_n.jpg.webp?itok=c93fEXy4)
У пятніцу раніцай смс ад Гарвыканкама прыйшла ўжо другі раз. І зноў з пераканаўчай просьбай прыбраць снег.
![Гарвыканкам зноў дасылае смс з пераканаўчай просьбай прыбраць снег](/sites/default/files/paragraphs/image/screenshot2016-01-15-10-42-53.png)
У чацвер, 14 студзеня, многія жыхары сталіцы атрымалі такія смс. Людзей абурыла сама фармулёўка паведамлення. “Ды хто іх ветлівасці вучыў”, — гэта толькі некаторыя з соцень (калі не тысяч) каментарыяў у сацсетках пра ўчынак Мінгарвыканкама.
Але многія ўспрынялі гэтыя паведамленні з гумарам і пачалі жартаваць і прыдумляць свае варыянты смс.
![Гарвыканкам зноў дасылае смс з пераканаўчай просьбай прыбраць снег](/sites/default/files/paragraphs/image/snimokekrana2016-01-14v19.37.45_1.jpg)
А прэс-сакратар МНС папрасіў людзей не тэлефанаваць на нумар 101, з якога прыйшло паведамленне, бо вялікая колькасць званкоў паралізуе працу экстранага нумару, куды людзі тэлефануюць з рэальнымі праблемамі.
СМИ! Еще раз вынужден бить тревогу! Более 5000 звонков на 101! Из них более 4000 точно по СМС!Не занимайте линии экстренной связи! прошу RT!
— МЧС Минск (@112MINSK) 14 января 2016