Чаму павышэнне пенсійнага ўзросту не прывяло да пратэстаў?
Рашэнне расійскіх уладаў павысіць пенсійны ўзрост выклікала вялікую незадаволенасць у расіян. Значна большую, чым у беларусаў, калі ў 2016 годзе ўлады нашай краіны абвясцілі пра “паэтапнае” павышэнне пенсійнага ўзросту.
Чаму беларусы адрэагавалі на павышэнне пенсійнага ўзросту спакайней за расіян? Чаму ў нашых народаў рознае стаўленне да “пенсійных грошай”? Страх беларусаў перад уладамі ці абяцанні нейкіх кампенсацый ― чаму рэформа пенсійнай сістэмы не стала нагодай для акцый пратэстаў у Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Алена Арцёменка.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.