Часопіс Maxim у Расіі могуць зачыніць за інтэрв'ю з Сяргеем Міхалком

Раскамнагляд вынес папярэджанне часопісу Maxim за апублікаванае інтэрв'ю з рок-музыкам Сяргеем Міхалком. Гутарка выйшла сёлета ў травеньскім нумары часопіса і змяшчае нецэнзурную лексіку, перадае meduza.io.

Для Maxim гэта ўжо другое папярэджанне за год. Цяпер Раскамнагляд мае права звярнуцца ў суд, каб адклікаць у часопіса пасведчанне аб рэгістрацыі.

У кастрычніку 2014-га папярэджанне атрымала электронная версія часопіса за публікацыю тэксту "Пра тое, як правільна браць хабар" на сайце Maxim Online. Тады нагляднае ведамства папярэдзіла, што старонка можа быць занесеная ў рэестр забароненых сайтаў і аператарам давядзецца абмежаваць доступ да яе. У адказ рэдакцыя заявіла, што гэты матэрыял быў выдалены з сайта яшчэ да папярэджання Раскамнагляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі