Чыноўніца з "Белай Русі" абламала ябацьку, якая не зразумела слова "спампуйце"
Слова "спампуйце", праз якое разгарэўся канфлікт
Гродзенская функцыянерка з "Белай Русі" Святлана Вараніца не сцярпела здзекаў з беларускай мовы з боку мінскай "мастачкі" Святланы Жыгімонт. Апошняя паспрабавала запаркавацца непадалёк ад ЦУМа — і не змагла зразумець тэкст на беларускай, напісаны на паркамаце.
«Спаўзаю вачыма ўніз і чытаю: «СПАМПУЙЦЕ праграму». Спампуйце? — абураецца Жыгімонт. — Што, б**ць, я павінна зрабіць? Я, с*кі, у сваёй краіне знаходжуся ці ў краіне бандэраўскіх эльфаў?
А потым гэтыя пачвары б'юцца ў падучай з фальшывым сваім здзіўленнем "Чаму вы так ненавідзіце мову?" Вось таму, м**зі! Таму што гэта не мова маіх дзядоў, а хутарская ўблюдачная напаўпшэцкая напаўх**зразумейякая тарабаршчына”.
Вараніца ў адказ на гэта адзначае нізкі ўзровень ваяўнічай ябацькі:
"Дапусцім, чалавек непісьменны. Дапусцім, з нізкім узроўнем культуры. Дапусцім, яго/яе заблакаваў нават "Яндэкс". Дапусцім, схільны да дэвіянтных паводзінаў. Дапусцім, адчувае асабістую ўстойлівую непрыязнасць да некага з носьбітаў беларускай мовы.
Але, як па мне, нават сукупнасць дапушчальнага не адказвае на пытанне: "А што гэта было?"".
Слова "спампуйце" азначае на рускай мове "скачайте". Яно ўтворана ад слова "помпа" — гэта від насоса, які качае, напрыклад, ваду. Слова "помпа" ёсць у рускай мове, гэта значыць, рускамоўны чалавек цалкам можа зразумець слова "спампуйце", яно зусім не выглядае чужым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.