Ці стане вайна ва Украіне пачаткам новай сусветнай вайны — эфір
Яўген Магда / Еўрарадыё
Канферэнцыя па бяспецы, што праходзіла на мінулым тыдні ў нямецкім Мюнхене, найперш была закліканая абмеркаваць варыянты супрацьстаяння Еўрасаюза патэнцыйнай расійскай ваеннай агрэсіі. Найперш — ва ўмовах, калі да ўлады ў ЗША прыйдзе Дональд Трамп і адмовіцца дапамагаць партнёрам па NATO супрацьстаяць агрэсіі з усходу.
Ці сапраўды існуе імавернасць нападу расійскіх войск на краіны NATO, ці гатовая да гэтага Еўропа і якое месца ў гэтым сцэнары займае Беларусь? Чаму Украіна так доўга цягнула з наладжваннем канала сувязі з беларускімі дэмсіламі і якая роля адводзіцца Кіевам у гэтым працэсе амбасадару па асаблівых даручэннях Ігару Кізіму? Ці дапамогуць выбары ў Каардынацыйную раду палепшыць імідж дэмсіл у вачах украінскіх і еўрапейскіх палітыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.