Ці здольны "беларускі ютуб" перамагчы "расіян" і рэжымную прапаганду — эфір
Валер "daroha" Руселік / Еўрарадыё
Ютуб-блогер Валер Руселік стаў пераможцам у катэгорыі "Мастацкае відэа" дэкламатарскага спаборніцтва да Дня роднай мовы, арганізаванага фундацыяй "Tutaka". Навіна, безумоўна, прыемная. Асабліва для пераможцы. Але больш цікавым стала тое, колькі беларускамоўных ютуб-блогераў і ютуб-каналаў на самыя розныя тэмы і для самай рознай аўдыторыі з’явілася цягам апошніх некалькіх гадоў. Адныя маюць мільёны праглядаў, іншыя такім пахваліцца не могуць, але ўсе яны працуюць на адну мэту: стварэнне беларускамоўнай ютуб-прасторы.
Ці спрыяе беларуская мова развіццю беларускага блогерства, ці стрымлівае яго? Што варта рабіць, каб перацягнуць беларусаў з расійскага сегмента ютуба ў айчынны, чаго для гэтага не хапае? Ці павялічваецца непаразуменне паміж блогерамі, якія ствараюць кантэнт за мяжой, і тымі, хто працуе ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер, аўтар праекта "daroha" і сувядоўца праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.