Ціханоўская едзе ў Барысаў, пасля — у Глыбокае, Наваполацк і Віцебск

Ціханоўская едзе ў Барысаў, пасля — у Глыбокае, Наваполацк і Віцебск

Стала вядома, дзе ў бліжэйшыя дні збіраецца арганізаваць мітынгі кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская. 23 ліпеня яна наведае Барысаў. А 19-й гадзіне там пройдзе мітынг на пляцоўцы каля ўнівермага "Веста-Барысаў" па вуліцы Гагарына.

24 ліпеня Ціханоўская будзе ў Глыбокім. У 13:30 там пачнецца мітынг на пляцоўцы каля супермаркета "Белмаркет" па вуліцы Леніна. У той жа дзень у 16:30 кандыдат у прэзідэнты сустрэнецца з жыхарамі Наваполацка — каля ўваходу ў гарадскі парк культуры і адпачынку па вуліцы Паркавай. А 19-й гадзіне ў пятніцу мітынг запланаваны ў Віцебску ў парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

Кандыдата ў прэзідэнты будуць суправаджаць Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі