Дачка хакеіста Калюжнага выступіла ва ўкраінскім конкурсе "Голас. Дзеці"
Дачка вядомага хакеіста Аляксея Калюжнага Ганна выступіла ў вядомым украінскім тэлешоў "Голас. Дзеці", піша tribuna.com.
На конкурсе 11-гадовая дзяўчынка заявіла, што яе тата — легенда беларускага хакея і прыклад для пераймання.
Ганна Калюжная выканала песню "Unstoppable" з рэпертуару Sia. Выступ беларускі быў прыняты вельмі добра, і дзяўчынка прайшла ў наступны раўнд.