ДАІ стала выкарыстоўваць камеры вонкавага назірання для пакарання парушальнікаў

Стоп-кадр відэа з камеры назірання на запраўцы

Стоп-кадр відэа з камеры назірання на запраўцы / @minobl_uvd

ДАІ Мінскай вобласці адчыталася аб затрыманні кіроўцы-бяспраўніка і расказала, што выявіць парушальніка ім дапамагла "Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі (РС МГБ)". Іншымі словамі камеры вонкавага назірання.

Мужчына трапіў у аб'ектыў камеры на запраўцы каля пасёлка Свіслач Пухавіцкага раёна. Раней на яго ўжо складалі пратакол за кіраванне аўтамабілем без правоў. Гэтым разам яго прасачылі па камерах і зафіксавалі "факты неаднаразовага кіравання аўтамабілем BMW 520". Быў складзены новы пратакол — гэтым разам за паўторную язду без пасведчання кіроўцы цягам года.

Яшчэ на аднаго парушальніка сабралі доказную базу пры дапамозе камер вонкавага назірання ў Маладзечанскім раёне. У ДАІ кажуць, што жыхары Радашковіч паскардзіліся на мясцовага жыхара, які раней ужо быў пазбаўлены правоў кіроўцы за нецвярозую язду. Скаржнікі паведамілі, што мужчына ўзяў у суседа аўтамабіль і звазіў на запраўку за выпіўкай пасажыраў. "Факт правапарушэння пацвердзіўся камерамі РС МГБ", — кажуць у ДАІ. На мужчыну склалі пратакол. Аштрафавалі і ўладальніка аўто.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі