Дапамогу каліноўцам перадалі Латушка і віцэ-маршалак Люблінскага ваяводства
Падчас перадачы дапамогі / t.me/CabinetBelarus
Дапамогу палку Каліноўскага перадалі Павел Латушка і віцэ-маршалак Люблінскага ваяводства Збігнеў Вайцяхоўскі, паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета.
У склад дапамогі ўваходзяць мабільныя генератары, прадукты харчавання, бытавая хімія, медыцынская дапамога. Агульная сума дапамогі — 15 000 еўра.
Падчас перадачы дапамогі кіраўнік НАУ Павел Латушка падкрэсліў, што Украіна апынулася на пярэдняй лініі цывілізацыйнага супрацьстаяння і змагаецца з агрэсарам.
"Вельмі важна, што сярод тых, хто змагаецца за Украіну, ёсць і беларускія добраахвотнікі. Мы падтрымліваем полк Каліноўскага і разам з віцэ-маршалкам Люблінскага ваяводства перадаём дапамогу беларускім добраахвотнікам", — дадаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Збігнеў Вайцяхоўскі заявіў, што Люблінскае ваяводства і надалей гатовае спрыяць аказанню дапамогі беларускім дабраахвотнікам, якія ў складзе УСУ змагаюцца за вызваленне Украіны і будучую дэмакратычную Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.