Дар'я Домрачава выйграла першую індывідуальную гонку ў сезоне

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава выйграла жаночую індывідуальную гонку першага этапу Кубка свету ў Эстэрсундзе. Нягледзячы на два промахі і адпаведна дзве штрафныя хвіліны, яна здолела абысці фінку Кайсу Макарайнен, якая таксама двойчы памылілася пры стральбе, на 28 секунд, а Валянціну Семярэнка, якая была дакладная на ўсіх рубяжах, але паказала толькі трэці вынік, — на 38 секунд.

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна з адным промахам заняла 4-е месца. У трыццатку наймацнейшых таксама трапіла Анастасія Дубарэзава. У яе як і ў Домрачавай дзве незакрытыя мішэні, але адставанне ад пераможцы 4 хвіліны 35 секунд. У выніку толькі 30-е месца. Анастасія Каліна тройчы прамахнулася і фінішавала 61-й, столькі ж памылак дапусціла Надзея Пісарава, у яе 78-е месца.

На 6 снежня ў Эстэрсундзе запланаваны спрынт, а завершыцца першы этап Кубка свету гонкай пераследу ў нядзелю, 7 снежня. Усе гонкі беларусы змогуць убачыць у прамым эфіры на беларускім тэлебачанні.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі