Дуэт VAL — з новай песняй па-беларуску

Дуэт VAL — з новай песняй па-беларуску

Днямі фестываль "Рок за Баброў" аб'явіў першых удзельнікаў, сярод якіх апынуліся Noize MC, J:Морс і дуэт VAL. Хто не ведае, праект VAL робяць вакалістка Валерыя Грыбусава і музыка і саўндпрадзюсар Улад Пашкевіч. Лера ў свой час перамагла ў конкурсе на "Славянскім базары" і засвяцілася на ўкраінскім тэлешоу "Голас краіны" у камандзе Джамалы. Улад — адзін з заснавальнікаў студыі ToneTwins, якая робіць музыку многім беларускім музыкам.

За 4 гады існавання VAL выпусцілі EP, 2 кліпы, 5 сінглаў, гралі на разагрэве ў Cream Soda і Beissoul & Einius. А цяпер напісалі першы свой беларускамоўны трэк "Да відна" і трапілі з ім у фінал адбору на "Еўрабачанне-2020". У жывым эфіры Еўрарадыё музыкі граюць песню "Да відна" і дзеляцца навінамі.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі