Двое беларусаў выступяць у жывых эфірах украінскага "Голасу краіны"
Беларускія выканаўцы Анастасія Малашкевіч і Ягор Шаранкоў выступяць у жывых эфірах украінскага "Голасу". Наступны этап ― чвэрцьфінал.
Ягор Шаранкоў засвяціўся летась: хлопец быў адным з удзельнікаў дуэту андрагінаў The EM, які летась змагаўся за паездку на "Еўрабачанне" ад Беларусі. Музыка вучыцца ва Універсітэце культуры і мае прадставіць Беларусь на сёлетнім конкурсе на "Славянскім базары". На "Голасе" Шаранкоў працуе ў камандзе Сяргея Бабкіна.
Анастасія Малашкевіч тройчы штурмавала нацыянальны адбор на "Еўрабачанне", але сёлета вырашыла з гэтым скончыць. Спявачка змяніла беларускую эстрадную сцэну на оперную ― цяпер яна салістка Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. На "Голасе" настаўніцай Анастасіі стала Ціна Караль.
А вось трэцяя ўдзельніца 7-га сезону, Валерыя Грыбусава з каманды Джамалы, завяршыла ўдзел у конкурсе.
Летась ніхто з беларускіх удзельнікаў тэлешоў (Вікторыя Шайко, Ян Яраш, Юзары, Яўген Клябанаў) не дайшоў да жывых эфіраў.