Двух жыхароў Брэста судзяць за сарваны з дзіцячага садка дзяржсцяг

Чырвона-зялёны сцяг на адміністрацыйным будынку, ілюстрацыйнае фота

Чырвона-зялёны сцяг на адміністрацыйным будынку, ілюстрацыйнае фота / gromc.by

У судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся суд над двума мясцовымі жыхарамі — Станіславам Лугавым і Канстанцінам Пенчуком. Іх абвінавачваюць па двух артыкулах: у "абразе дзяржаўных сімвалаў" (арт. 370 КК РБ) і ў "крадзяжы маёмасці шляхам змены камп'ютарнай інфармацыі" (ч. 1 арт. 212 КК РБ). Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Справу разглядае суддзя Таццяна Лаўранюк.

На думку праваабаронцаў, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра інцыдэнт, які адбыўся некалькі месяцаў таму. Тады праўладныя каналы пісалі пра затрыманне ў Брэсце двух мужчын, якія знялі сцяг з дзіцячага садка. Які эпізод стаіць за другім абвінавачаннем, праваабаронцы не ведаюць. Вядома, што затрыманым 25 і 46 гадоў.

У Беларусі за "абразу дзяржаўных сімвалаў" у апошнія некалькі гадоў былі асуджаныя не менш за 192 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі