"Джазавыя вечары" ля Ратушы скончацца ўсебеларускім джэмам

"Джазавыя вечары" ля Ратушы скончацца ўсебеларускім джэмам

24 чэрвеня, у фінале апошняй "джазавай суботы" ля мінскай Ратушы адбудзецца ўсебеларускі джэм-сэйшн. Пра гэта Еўрарадыё расапавёў рэжысёр сёлетніх "Джазавых вечароў" Андрэй Каліна:

"У канцы, у фінале канцэрта 24 чэрвеня мы зладзім усебеларускі джазавы флэшмоб, калі ўсе музыкі (мы запрашаем музыкаў з усіх рэгіёнаў, па-максімуме — хто зможа прыехаць) змогуць 16 тактаў праімправізаваць на сцэне разам з нашымі засяцмі з-за мяжы".

Па словах рэжысёра, партнёр праекта — "Банк БелВЭБ" — выказаў пажаданне, каб сёлета на "Джазавых вечарах" было як мага больш беларускіх музыкаў. У праграме іх сапраўды шмат: 10 чэрвеня будуць граць мінскія этна-джазавы дуэт Agata (Беларусь) і VIP-jazz Андрэя Славінскага; 17 чэрвеня — канцэртны аркестр Гродзенскай філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова і "Трыа Канстанціна Гарачага" (Мінск); 24 чэрвеня — вакальны квартэт Minsk Voices і Premier Orchestra, дырэктарам якога, дарэчы, з'яўляецца Андрэй Славінскі, а прадзюсарам — Андрэй Каліна.

Цягам канцэртаў усе яны сыграюць разам з замежнымі зоркамі. Некаторыя бэнды ўжо знаёмыя мінчукам па выступах у сталічных кавярнях і на вяселлях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі