Эдуард Ханок хоча падаць у суд на Анатоля Ярмоленку і Ядвігу Паплаўскую

Эдуард Ханок хоча падаць у суд на Анатоля Ярмоленку і Ядвігу Паплаўскую

Вядомы кампазітар, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок забараніў спевакам Анатолю Ярмоленку і Ядвізе Паплаўскай выкарыстоўваць музыку сваіх самых папулярных песень, піша "Беларускі партызан".

У лістах на імя міністра культуры Барыса Святлова і міністра інфармацыі Ліліі Ананіч кампазітар паведаміў, што збіраецца падаць у суд на Анатоля Ярмоленку і Ядвігу Паплаўскую.

У прыватнасці, Ханок забараніў выкарыстоўваць музыку наступных песень: 

1. "Вы шумiце, бярозы" словы Ніла Гілевіча.
2. "Счастливый случай" словы Ларысы Рубальскай.
3. "Я у бабушки живу" словы Ігара Шаферана.
4. "Завiруха" словы Генадзя Бураўкіна.
5. "Малиновки заслыша голосок" словы Анатоля Папярэчнага.

Па словах Ханка, ён забараняе выкарыстоўваць сваю музыку як на масавых мерапрыемствах, так і ў тэле-, радыёэфіры. 

Кампазітар лічыць, што спевакі парушалі яго аўтарскія правы, таму патрабуе кампенсацыі. Сярод іншага, Ханка абурае тое, што многія беларускія выканаўцы зусім перасталі аб'яўляць аўтараў слоў і музыкі песень, якія спяваюць. Складаецца ўражанне, што спевакі самі з'яўляюцца аўтарамі словаў і музыкі. 

"Не так даўно Ядвіга Паплаўская на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча наогул не абвясціла і не згадала ніводнага з чатырох прысутных у зале аўтараў. Увесь вечар гучала: "Сашавы песні". Прабачце, гэта што, Ціхановіч і словы, і музыку напісаў? Аўтары ж яшчэ жывыя! На гэтым вечары мы сядзелі як бедныя сваякі", — абураецца творца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі