ЕГУ атрымаў грант для падтрымкі сацыяльна неабароненых беларускіх студэнтаў
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) атрымаў грант для падтрымкі сацыяльна неабароненых беларускіх студэнтаў і тых, хто мае патрэбу ў фінансавай дапамозе. Як паведамляе прэс-служба ЕГУ, яго вылучыла Міністэрства замежных спраў Нарвегіі.
На пачатковым этапе дапамогу атрымалі 84 студэнты на агульную суму 25 935 еўра.
Паведамляецца, што ў першую чаргу ўлічваліся інтарэсы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб, якія страцілі бацькоў у перыяд навучання, людзей з інваліднасцю і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адчыніўся ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля таго, як беларускія ўлады зачынілі яго ў 2004-м, навучальная ўстанова перабралася ў Вільню. У ЕГУ навучаецца каля 1,5 тысячы студэнтаў, пераважна з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.