Экс-дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў выйшаў на волю

8 студзеня пасля васьмі гадоў зняволення з мінскай калоніі вызваліўся былы дырэктар Мінскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў. У каментары Радыё "Свабода" Лявонаў паведаміў,  што яго мусілі вызваліць 6 студзеня, але яшчэ пратрымалі 2 дні.

Нагадаем, Лявонаў быў арыштаваны 7 студзеня 2002 году. Вярхоўны суд асудзіў яго паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу (у тым ліку аб хабарніцтве) да 10 гадоў зняволення. 2 гады з гэтага тэрміну былі знятыя паводле амністыі. Сваёй віны Міхаіл Лявонаў ніколі не прызнаваў. У калоніі экс-дырэктар МТЗ адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, праз якое шмат хто з асуджаных гаспадарнікаў выйшаў раней на волю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі