18:44 Minsk Ghetto victims remembered
У пятніцу на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Яма" адбыўся мітынг, прысвечаны памяці вязняў Мінскага гета. Паводле слоў старшыні Беларускага грамадскага аб'яднання яўрэяў - былых
вязняў гета і нацысцкіх канцлагераў Міхаіла Трэйстэра, 65 гадоў таму ў
Мінскім гета акупанты ўчынілі чарговы пагром, ахвярамі якога былі 5
тыс. чалавек, а таксама прыкладна 200 выхаванцаў дзіцячага дома разам з
персаналам.
Увогуле, у горадзе былі праведзены яшчэ чатыры такія акцыі. У кастрычніку 1943 года Мінскае гета колькасцю больш за 100 тысяч чалавек было поўнасцю знішчана, і, паводле тэрміналогіі фашыстаў, Беларусь стала краінай, свабоднай ад яўрэяў.
Калі Мінск быў вызвалены, у сталіцы заставалася ўсяго 13 яўрэяў.