Belarusian Popular Front's party to hold congress on October square in Minsk
Партыя БНФ мае намер правесці свой справаздачна-выбарчы з’езд, прызначаны на 8-9 снежня, на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні партыі Віктар Івашкевіч. Паводле яго словаў, Мінгарвыканкам не знайшоў памяшкання для
мерапрыемства, якое трэба правесці сёлета абавязкова, інакш Мінюст можа
паставіць пытанне пра ліквідацыю Партыі БНФ.
Вось што кажа Віктар Івашкевіч:
“Таму я звяртаюся да мінскіх уладаў. Калі яны не могуць нам знайсці памяшканне, няхай прадастаўляюць Кастрычніцкую плошчу. І мы будзем праводзіць з’езд на вуліцы, паставім намёты, біятуалеты…
Я напісаў, каб Бангалор нам улады не прапаноўвалі. Я, як заяўнік, не згаджуся. А замена Кастрычніцкай плошчы – ці ДК МАЗа, ці Палац Рэспублікі”.
У з’ездзе плануецца ўдзел каля 1000 чалавек. Івашкевіч прызнае, што правядзенне яго на плошчы – гэта экстрэмальны варыянт. Але ён лічыць, што сябры Партыі БНФ не павінны ехаць за мяжу для правядзення мерапрыемства.